Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра парушэнне мяжы польскім вайсковым верталётам



Днём 1 верасня беларускія памежнікі зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Польшчы ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежкамітэта.

Як сцвярджае ведамства, «польскі вайсковы верталёт Мі-24 на гранічна малой вышыні перасёк дзяржаўную мяжу, заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а затым вярнуўся назад». Пра гэты інцыдэнт праінфармавалі польскі бок, дадалі ў ДПК.1 жніўня, роўна месяц таму, было зафіксавана аналагічнае парушэнне двума беларускімі верталётамі. Беларускае Міністэрства абароны яго наяўнасць адмаўляла.