Польшча адпрэчвае, што яе верталёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі
фота ілюстрацыйнае
Польшча адпрэчвае, што яе верталёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта катэгарычна заявіў прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі ў каментары рэсурсу Wirtualna Polska.
«Адназначна магу зняпраўдзіць тую інфармацыю, якую публікуе беларускі бок, гэта правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні. З усіх рапартаў і запісаў радыёлакацыйных сісітэмаў можна сцвярджаць, што з нашага боку мяжа не перасякалася”, – заявіў Яцэк Гарышэўскі.
Напомнім, што 1 верасня памежнікі Беларусі нібыта зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Польшчы ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Дзяржпагранкамітэт РБ сцвярджаў што «польскі вайсковы верталёт Мі-24 на гранічна малой вышыні перасёк дзяржаўную мяжу, заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а затым вярнуўся назад».