Яшчэ 10 чалавек прызнаны палітзняволенымі ў Беларусі
17 гадоў таму
Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1500 чалавек.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек: Аляксея Аўдзеева, Дзяніса Хахлова, Надзею Старавойтаву, Вольгу Новікаву, Міхаіла Тумчанку, Кірыла Камарова, Вячаслава Янюка, Андрэя Шэшку, Аляксандра Пімашэнку, Сафію Багавец.
„Расцэньваем пераслед вышэйназваных асоб, як палітычна матываваны, у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі”, – заяўляюць праваабаронцы.