„Мяшкоў Берасце” абыграў „Вайводзіну”



Берасцейцы ў Турцыі нанеслі паражэнне сербскаму клубу з лікам 33:26. У складзе „Вайводзіны” чатыры мячы закінуў Барыс Пухоўскі. У другім паўфінале „Веспрэм” згуляе з „Еўрафармам”. Фінал пройдзе сёння а 19-й гадзіне.

„Тарпеда”-БелАЗ у валявым стылі перайграла „Іслач” і перапыніла серыю з шасці матчаў без перамог

Вікторыю жодзінцам прынёс дубль Максіма Мякіша 2:1. „Тарпеда” перамагло ў вышэйшай лізе ўпершыню з 11 чэрвеня. У „Іслачы” перарвалася серыя з трох перамог запар. „Тарпеда” вярнулася на трэцяе месца, у актыве каманды 32 балы ў 18 сустрэчах. У „Іслачы” 30 ачкоў у 19 матчах і чацвёрты радок.

Аляксандр Гутар афіцыйна перайшоў у БАТЭ

Аб падпісанні кантракта з 34-гадовы галкіперам паведаміў барысаўскі клуб. Гутар вярнуўся ў БАТЭ праз 11 гадоў. 10 ліпеня Гутар разарваў кантракт з „Аксу” з Казахстана, у якім правёў толькі тры матчы. Аляксандр падпісаў першы прафесійны кантракт з БАТЭ ў 2006 годзе. За шэсць сезонаў брамнік правёў 77 матчаў (37 з іх „сухія”), прапусціўшы 63 галы.

Барселона арандавала Феліша і Кансэлу

„Барселона” афіцыйна аб’явіла аб арэндзе абаронцы Жаау Кансэлу і нападніка Жаау Феліша. Тэрмін пагадненняў з партугальцамі склаў адзін сезон. Адзначаецца, што латэраль пайшоў на памяншэнне заробку. Таксама вядома, што ў каталонцаў не будзе права выкупу футбалістаў.

Кансэлу належыць „Манчэстэр Сіці”, другую частку мінулага сезона правёў у „Баварыі”. Таксама мінулай зімой „Чэлсі” арандаваў Феліша ў „Атлетыка”.

Беларускае Радыё Рацыя