13-ты Падляшскі адукацыйны вечар: увага на гісторыю рэгіёну і удзел у грамадскіх праектах
Напярэдадні пачатку навучальнага году ў Польшчы педагогі і спецыялісты Падляшша зладзілі анлайн 13-ты Падляшскі адукацыйны вечар.
Пра патэнцыял краязнаўчай літаратуры ў навучальным працэсе распавяла аўтар кнігі „Падляшская мазаіка” і даследчыца рэгіёну Ева Звежыньска:
– Гісторыя рэгіёну павінна быць у школьнай праграме. Не ведаю ці гэта павінна быць некалькі лекцый, напрыклад, на гісторыі ці на выхаваўчых гадзінах. Я лічу, што гэта вельмі важна, бо грунтуе нас у тым, кім мы насамрэч з’яўляемся, на якой зямлі выраслі, і будуе нашу самасвядомасць. Вялікае значэнне мае тое, што я з нацыянальнай і рэлігійнай меншасці. Я выважуся з беларускай і праваслаўнай меншасці.
Дырэктар школы №20 у Беластоку Марыюш Сакалоўскі падзяліўся ўласным досведам, як уключаць школьнікаў у рэалізацыю грамадскіх праектаў:
– Бачу, што такая „сізіфава праца” прыносіць эфекты. Бачу гэта ў маіх вучняў, таксама ў асяроддзі, бачу вялікія змены, не толькі ў Васількова, але і ў Беластоку. Бываюць поспехі, ёсць фотаздымкі, як замалёўваем свастыкі на габрэйскіх могілках у Васількове. 10-асабовая група падчас вакацый фарбавала, прыбірала могілкі. Была настаўніца, бурмістр, былы бурмістр, дырэктарка бібліятэкі з Беласток. Усім настаўнікам жадаю спакойнага, добрага году.
Акрамя адукацыйных матэрыялаў і методык падчас 13-тага Падляшскага адукацыйнага вечара таксама прагучалі прапановы па аплаце працы настаўнікаў у Польшчы і асноўныя прыярытэты настаўніцкай дзейнасці ў рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя