Польшча ўшанавала герояў Другой сусветнай вайны
Польшча ўшанавала герояў Другой сусветнай вайны, якія прынялі на сябе ўдар нямецкай арміі.
У Варшаве ўрачыстасць, у якой удзельнічала дэлегацыя беларусаў, прайшла на плошчы Пілсудскага, кажа дырэктар фундацыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін:
– 1-га верасня, у дзень пачатку другой сусветнай вайны, беларусы, найперш беларускія хрысціянскія дэмакраты, прыйшлі ўшанаваць памяць загінулых жаўнераў Войска польскага, якія былі грамадзянамі Польшчы і ў гэтай вайне першымі сустрэлі ворага.
Паводле Яўгена Дудкіна, беларуская дыяспара Варшавы праігнаравала, на жаль, важны не толькі для палякаў, але і для беларусаў дзень. Не ведаючы сваёй мінуўшчыны, не шануючы яе, нельга пабудаваць у Беларусі нічога добрага на трывалым падмурку.
Беларускае Радыё Рацыя