Былога палітвязня Аляксея Сянькова затрымалі і зноў будуць судзіць



Былога палітвязня Аляксея Сянькова, які выйшаў у красавіу на волю, затрымалі і зноў будуць судзіць.

Аляксей — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Пазней яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Юрый Сянькоў.

У красавіку Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну затрымалі ў канцы ліпеня — прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксей нібыта „паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калег. Пры гэтым заведама супрацьпраўныя дзеянні ён здзяйсняў у інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне”.

Крыніца: t.me/viasna96