У Варшаве адбыўся вялікі оўпэн-эйр „Грай”
Падчас яго выступілі вядомыя беларускі гурты Volski, Дай Дарогу!, Dzieciuki, J:Морс, :B:N:, The Superbullz. Таксама працавалі вольная сцэна, арт-маркет і фудкорты.
„Імпрэза атрымалася яркай і насычанай”, – падзяліўся з нашым карэспандэнтам Марынай Савіцкай пасля выступу свайго гурта „The Superbullz” фронтмэн Алесь-Францішак Мышкевіч:
– Горача канешне, як заўсёды спякотна. Народ сустракае класна. Самыя такія выбітныя беларускія гурты на адной сцэне. Мне здаецца раней, калі такія імпрэзы адбываліся ў Менску на пачатку нулявых, можа быць напрыканцы 90-х., я памятаю, я быў яшчэ маленькі хлопчык, не кожнаму растлумачыш, што такое „Рок па вакацыях” у „Менск” Парк-клубе, або на плошчы „Бангалор”, там заўсёды збіраліся некалькі тысяч чалавек.
Вядучымі падзеі выступілі Аляксандр Памідораў і Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя