Свята зубра і Вялікага Княства Літоўскага ў Лондане
15 гадоў таму
У суботу, 2 верасня, у беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны — свята зубра і Вялікага Княства Літоўскага ў гонар 500-годдзя выдання ў Кракаве славутай «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага.
Дата: 2 верасня. Час: з 14.00 да 17.30 (час мясцовы).
Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37-39 Holden Road, Лондан.
Арганізатары запрашаюць прыходзіць, каб паслухаць чытанні з паэмы, пабачыць выявы зуброў і скарбы часоў ВКЛ з калекцыі Скарынаўкі і пакаштаваць стравы, натхнёныя гістарычнымі рэцэптамі з «Літоўскай кухаркі».
Уваход вольны.