Дзень беларускага пісьменства



У Гарадку Віцебскай вобласці 2 верасня праходзіць Дзень беларускага пісьменства і друку. Да гэтай нагоды у Гарадку адбылося спецыяльнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Дзень беларускага пісьменства”.

Дарэчы, упершыню, у 1994 годзе, урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш.

XXX Дзень беларускага пісьменства прымае горад Гарадок.

Беларускае Радыё Рацыя