Паказ фільма «На Чорных Лядах» у Беластоку
У нядзелю, 3 верасня, у Беластоку — новы кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам пакажуць фільм Валерыя Панамарова «На Чорных Лядах» паводле Васіля Быкава.
Дата: 3 верасня. Час: 18.30 (час мясцовы).
Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток.
Канец Слуцкага паўстання 1920 года. Некалькі беларускіх паўстанцаў ідуць лясамі, спрабуючы сысці ад бальшавікоў, але неўзабаве разумеюць, што цалкам акружаны.
Яны даведаюцца, што чырвоныя забіваюць палонных, а іх целы возяць па вёсках для апазнання. Сваякоў затым таксама расстрэльваюць ці рэпрэсуюць.
Каб гэтага не дапусціць, паўстанцы прымаюць рашэнне ўчыніць у глухім месцы групавое самагубства. Самаму малодшаму з іх даручана пахаваць целы, ён застаецца ў жывых.
Уваход вольны.