У Берліне адкрыецца выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму
15 гадоў таму
Праект распавядае пра жыццё праваабаронцы, яго шматгадовых намаганнях па развіцці і ўмацаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіцці нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.
На ўрачыстым адкрыцці выставы наведнікаў чакае:
- Прэзентацыя кнігі «Алесь: шлях да пераменаў», якую прэзентуе Таццяна Нядбай.
- Прэм’ера дакументальнай стужкі «Bialacki» ад «Маланкі Медыя» з прамовай рэжысёра (працягласць 30 хвілін, ангельскія субтытры).
- Нэтворкінг і прыемныя знаёмствы пасля прагляду.
Мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 у чацвер, 7 верасня, у Інстытуце Пілецкага, Pariser Platz 4a, 10117 Berlin.
Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на ангельскую.
Даты правядзення выставы: з 7 па 21 верасня.
Часы працы Інстытута Пілецкага: аўторак — нядзеля з 10 да 18, панядзелак — выходны.
Уваход вольны.
вясна