Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнні амбасадараў з Расеі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўручэння прэмій
15 гадоў таму
Гэта адбылося пасля рэзкай крытыкі. Супраць таго, каб запрашаць Расею, выступілі ўплывовыя шведскія палітыкі на чале з прэм’ер-міністрам. У той жа дзень Крэмль прызнаў замежным агентам лаўрэата Нобелеўскай прэміі Дзмітрыя Муратава.
Не запрашаць прадстаўнікоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі (асабліва ўлічваючы, што Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сядзіць у турме) заклікала Святлана Ціханоўская.