„Белавія” пераходзіць на расейскую платформу браніравання білетаў „Леанарда”



Таму на сайце авіякампаніі «Белавія» пакуль нельга купіць квіткі і прайсці анлайн-рэгістрацыю на рэйс. Таксама недаступны мабільны дадатак, асабісты кабінет і афармленне прэміяльных білетаў у сэрвісах «Белавія Лідар», паведамляе авіякампанія.

Часовая нязручнасць звязана з пераходам сістэмы авіякампаніі на расейскую платформу браніравання білетаў „Леанарда”. Паслугі „Белавія” сталі недаступныя 1 верасня з 20:00.

У саміх самалётах пакуль не купіш месца і не аформіш пакупку з дапамогай аплатнай сістэмы «РАЗЛІК».

Анлайн-рэгістрацыю без магчымасці выбару месца авіякампанія плануе адкрыць 3 верасня.

2 верасня „Белавія” ўжо часткова аднавіла працу сэрвісаў. Напрыклад, у офісах па продажах, у прадстаўніцтвах і ў агентаў можна купіць білеты на прамыя і стыкоўныя рэйсы. Таксама там памяняюць дату вылету і прымуць адмовны білет.