Праблемы ў аэрапорце і трывога на вакзале ў Маскве



Расейскае ўварванне ва Украіну доўжыцца 557 дзён.

У маскоўскіх аэрапортах адмененыя больш за 20 рэйсаў, яшчэ 19 затрыманыя.

СМІ таксама паведамляюць пра эвакуацыю Кіеўскага вакзала расейскай сталіцы з-за „пагрозы выбуху”. Уначы рух па Крымскім мосце быў прыпынены на некалькі дзясяткаў хвілін. У бок паўднёвых рэгіёнаў Украіны былі запушчаны беспілотнікі.

Украінскія войскі працягнулі контрнаступленне ў заходняй Запарожскай вобласці і, як паведамляецца, прасунуліся ў суботу наперад. „Паводле паведамленняў, украінскія сілы таксама прасунуліся ў раёне Бахмута і на захадзе Данецкай вобласці”, – паведамляе  амерыканскі Інстытут даследавання вайны ISW.