Анастасія Ткач: Хацелася б, каб вайна завяршылася як мага хутчэй



Кожны ўкраінец і беларус, што жыве ва Украіне верыць у тое, што ўсё скончыцца перамогай украінскага боку.

І ўсім хацелася б, каб вайна завяршылася як мага хутчэй, – распавяла беларуска Анастасія Ткач, што ў ваенны час працягвае знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы:

– Так і застаюся ў Кіеве, не змяняла месца свайго жыхарства, пакуль не планую. Што змянілася за апошнія тры месяцы. Я думаю, што ўзмацнілі СПА, гэта датычна Кіева. Абстрэлы працягваюцца, ракетныя абстрэлы, дроны, але трапленняў практычна няма. Трывогі канешне гучаць.

Нягледзячы на вайну, беларуска Анастасія Ткач з Украіны з’язджаць не плануе. Больш за тое, яна ўжо прыстасавала сваё жыццё да ваеннага стану.

Беларускае Радыё Рацыя