Масіраваная атака беспілотнікаў РФ на Адэсу



Расейцы раніцай у нядзелю 25-цю беспілотнікамі нанеслі ўдары па інфраструктуры адэскага порта, паведаміла камандаванне ўкраінскіх ВПС. Было збіта 22 беспілотніка іранскай вытворчасці, дадаецца ў паведамленні.

„На жаль, у нас адбылося трапленне ў інфраструктуру порта, у выніку чаго ўзнік пажар”, – сказаў прадстаўнік рэгіянальных уладаў Сяргей Братчук. Першапачаткова ён паведамляў, што ў выніку нападу пацярпелі два чалавекі.

Між тым, у суботу прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што яшчэ два караблі паспяхова прайшлі праз часовы збожжавы калідор.