Спявачка AnaMova актыўна выступае ў Варшаве
15 гадоў таму
Беларуская оперная спявачка AnaMova дае актыўныя выступы ў Варшаве. Так, у жніўні артыстка заспявала на футбольным стадыёне падчас штогадовага Кубку Івуліна (Ivulin’s Cup Point of Unity).
Таксама дзячка далучылася да імпрэзы „Aquatica festival”, а днямі з тэхна-фолк-сэтам падтрымала фэст „Грай”. Пра апошнюю падзею і падрыхтоўку да яе распавядае AnaMova:
– Мне вельмі спадабалася пятніца, не шмат людзей, але было прыемна. Апошні такі фестывальны дзень канца лета. Для мяне гэта ўсё ж такі пра сцэнічны вобраз. Нават калі гэта некалькі песень, маленькі выступ, заўсёды стараюся ствараць гэты сцэнічны вобраз.
Дарэчы, оперныя выступы артысткі таксама працягваюцца.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя