На БелАЭС прайшлі вучэнні
15 гадоў таму
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адпрацоўвалі эвакуацыю насельніцтва. Як паведамляе прэс-служба ведамства, пад часовае адсяленне трапіў населены пункт Баброўнікі на Астравеччыне.
Між тым, Радыё Свабода звяртае ўвагу на тое, што выпрацоўка энэргіі БелАЭС у 2,5 раза меншая, чым абяцалі чыноўнікі ў 2018 годзе. На этапе адкрыцця станцыі чыноўнікі чакалі, што яе запуск дазволіць скараціць спажыванне газу ў Беларусі на 4,5 мільярда кубамtтраў на год. Але імпарт газу пасля адкрыцця станцыі толькі вырас.
Да запуску АЭС планавалася, што энэргія будзе ісці на экспарт. Пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю Вільня і Рыга адмовіліся купляць беларускую энэргію.