Белліцэй у Бельску пачаў новы навучальны год



Ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім распачаў новы вучэбны год. Як распавёў дырэктар Уладзімір Вавульскі, навучацца ў ліцэі будзе больш за 90 вучняў. Сярод іх ёсць беларусы і ўкраінцы, якія вымушана пакінулі свае краіны.

Мы, як школа, будзем старацца, каб найбольшая частка нашых дзяцей, нашай моладзі, беларускую мову вучыла. І будзем заахвочваць, матываваць, паказваць, што гэта не ёсць якойсьці мінус, а ёсць плюс, што мы адрозніваемся ад усіх іншых вучняў. Бо мова паказвае, што штосьці дадаткова мы ведаем.

Беларускую мову будуць выкладаць адразу некалькі настаўнікаў. Заняткі будуць займаць тры гадзіны кожны тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя