Гурт “Znak Stop” выступіць у Вільні 21-га верасня
Раней – у жніўні – калектыў зайграў у Лодзі і Уроцлаве, а ў верасні выйшаў на сцэну фэсту “Грай”.
Пра найбольш удзячную публіку распавядаюць ўдзельнікі калектыву Алена Палачанская і Андрэй Лугін.
Андрэй Лугін: Эмацыйная аддача людзей, якія сядзяць і маўчаць,часам не меншая чым, калі яны крычаць і танчаць. Але, я думаю, таксама ўплываюць звычайныя людскія рэчы – надвор’е, месца, гук. Камунікацыя з беларусамі ўдаецца паўсюль, таму што бачым, людзі, якія прыходзяць на канцэрты, яны душэўныя, абдымацца, размаўляюць і г.д. І гэта вельмі цудоўна.
Алена Палачанская: Я згодная з тым, што сказаў Андрэй наконт таго, што ўплываюць розныя рэчы. Але я думаю, што ўплывае тое, як мы выступім, наколькі мы адкрыемся, наколькі мы добра сыграем. І мне запамінаецца кожны беларускі канцэрт.
Нядаўна музыкі прэзентавалі лірычнае відэа на кампазіцыю “Я б хацеў застацца…”, “прысвечаную тым, хто любіць Беларусь”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя