Музыкаў Tor Band пачнуць судзіць 14 верасня
Суд над музыкамі з рагачоўскай групы Tor Band пачнецца 14 верасня. Працэс будзе праходзіць у Гомельскім абласным судзе, паведамляе reform.by.
Зміцер Галавач, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык абвінавачваюцца ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, абразе Лукашэнкі.
Удзельнікаў гурта разам з жонкамі затрымалі летась у кастрычніку. Ім далі суткі і штрафы па справе аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Родных музыкаў пазней адпусцілі, а Галавач, Бурла і Ярэмчык тры разы атрымалі па 15 сутак арышту і сталі фігурантамі крымінальнай справы. Песні гурта, сацсеткі і лагатып былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, а сам гурт абвешчаны экстрэмісцкім фармаваннем.