Беларускія акцэнты на сусветнай выставе EXPO ў Мілане
На наступным тыдні Падляшскае ваяводства будзе прэзентаваць сваю гаспадарку, культуру і прыроду.
Напрыклад, у Мілане сваю творчасць прадставіць беларуска па нацыянальнасці Малгажата Дзмітрук, госці выставы пабачаць відэа пра шматкультурнасць Падляшша.
[Not a valid template]
Як адзначае дырэктарка Дэпартаменту інфармацыі і замежнага супрацоўніцтва Маршалкоўскай управы Магдаліна Лужніцкая-Санчэнка, у роліку выступаюць дзеці з беларускага гуртка “Баламуткі”, які вядзе аб’яднанне АББА:
– Гэта фільм па сцэнару Ігнація Карповіча распавядае ў малым фармаце пра мовы, якія існуюць у нашым ваяводстве – гэта беларускія дзеці з гуртка АББА, гэта літоўцы, гэта татары палякі і габрэі.
Гэта не ўсе беларускія акцэнты на сёлетняй выставе EXPO.
Афішу для Падляшскага ваяводства на выставу стварыў беларускі мастак з Беласточчыны Юры Асеннік.
Тыдзень Усходняй Польшчы, падчас якога будзе прэзентавацца Падляшскае ваяводства, пройдзе з 11 па 17 траўня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя