Памёр фотамастак Анатоль Кляшчук



Памёр фотамастак Анатоль Кляшчук. Яму было 65 гадоў. Апошнія некалькі гадоў ён меў анкалагічную хваробу.

Анатоль Кляшчук нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 годзе на Случчыне. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Быў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда».

Таксама Кляшчук быў адным з заснавальнікаў і сябрам Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, аўтарам шэрага фотаальбомаў і праектаў. 

Аўтар фотавыстаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Палацы Нацый у Жэневе і ў будынку Еўрапарламента.

Развітанне з майстрам адбудзецца ў Мінску 6 верасня з 10 да 12.

Адрас: Мінск, вуліца Сямашкі, 8, корпус 8 (вялікая зала).