6 верасня ў Кіеў прыедзе дзяржсакратар ЗША
15 гадоў таму
У сталіцы Украіны заўтра чакаюць Энтані Блінкена. Пра гэта паведамляюць крыніцы выдання ZN.ua.
Блінкен ужо быў у Кіеве пасля расейскага ўварвання. У красавіку 2022 году дзяржсакратар ЗША прыязджаў з кіраўніком Пентагона Ллойдам Осцінам.
Падчас неабвешчанага візіту амерыканскія топ-чыноўнікі абвясцілі пра пакет вайсковай дапамогі.