Святлана Ціханоўская: Беларуская дзяржава самаўхілілася з яшчэ адной сферы жыцця



„Беларуская дзяржава самаўхілілася з яшчэ адной сферы жыцця, дзе павінна клапаціцца пра сваіх грамадзян.” Так Святлана Ціханоўская пракаментавала рашэнне ўладаў не выдаваць беларусам замежжа пашпарты ў дыпламатычных місіях.

Дарагія беларусы, я прашу вас не паддавацца панікі. Нават калі ваш пашпарт заканчваецца, не варта вяртацца на радзіму, калі вам пагражае пераслед. Мы зараз праводзім кансультацыі з тымі краінамі, дзе знаходзяцца беларусы, каб вырашаць узнікаючыя праблемы на заканадаўчым і выканаўчым узроўнях. Таксама мы рыхтуем да запуску выдачу новых пашпартоў Беларусі і іх прызнаннем.

Па словах Ціханоўскай, Польшча і Літва ўжо цяпер выдаюць беларусам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, праязныя дакументы — так званы „пашпарт замежніка”. Для яго атрымання патрабуецца дазвол на пастаяннае пражыванне, часовае знаходжанне або іншыя дакументы, якія даюць права легальна знаходзіцца ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя