На Падляшшы ўсталююць тры аналоі ў памяць Супрасльскага кодэксу
Год Супрасльскага кодэксу ўшаноўваецца па-рознаму, на розных роўнях. На Падляшшы ён адзначаецца кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства, соймікам, управай маршалкоўскай. У студыі архітэктар і краязнаўца Яўген Семянюк. Ён расказаў пра ўшанаванне ў канкрэнтым месцы, у Вольцы Выганоўскай, гэта месца, дзе нарадзіўся, дзе жыў прафесар Міхал Баброўскі, што знайшоў Супрасльскі кодэкс — адно з найважнейшых на сёння сведчанняў сярэдневяковага славянскага пісьменства. І дзе, каля царквы, пахаваная ягоная маці.
РР: Што рыхтуецца? Чаму вы змеркавалі далучыцца да ўшанавання гэтага году, прафесара Баброўскага і ягонай сям’і?
— Акадэмія Супрасльства плануе ўсталяваць тры аналоі: адзін у Супраслі, другі ў Беластоку, трэці ў Вольцы Выганоўскай. Тут зьявілася тая думка, каб у Вольцы Выганоўскай, бо гэта агульная мясцовасць у тым ушанаванні Баброўскага. Мы падумалі, што аналою ў Вольцы трэба надаць нейкі больш урачысты-святковы характар. Там пахаваная не толькі ягоная маці, але аказваецца, там пахаваныя ягоныя тры сястры пры царкве. Мы не маем поўнай інфармацыі, бо гэтага няма ў архівах, пэўна, ягоны бацька Кірыл Баброўскі таксама там пахаваны. Ён там быў святаром доўгі час, ад 1770 да 1824 года. І ў Вольцы ў 1795 памерла маці Баброўкага, ёй было 35 гадоў. І яна пахаваная пры царкве ў 1825 годзе. Ейныя сыны, Міхал і Ёсіп паставілі ёй каменны помнік пры царкве — ён стаіць да сёння. Мы падумалі, што той аналой паставім каля помніку маці Баброўскага. І абудуем узнёслым балдахінам знаным з царкоўнага будаўніцтва. Я, кіруючыся, сваёй прафесіяй запраектаваў гэты помнік. Была распісаная грамадзянская зборка фінансаў у інтэрнэце і цяпер гэтую інвестыцыю пачалі: зрабілі падмурак, падбудовы пад слупы, пад аналой.
Беларускае Радыё Рацыя