Марк Бжэзінскі атрымаў узнагароду «Чалавек году» Эканамічнага форуму ў Карпачы



Здымак: PAP/Tomasz Gzell

Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі атрымаў узнагароду «Чалавек году» на эканамічным форуме ў Карпачы. «Для мяне вялікі гонар», — сказаў лаўрэат падчас гала-цырымоніі.

Зыгмунт Бердыхоўскі (Zygmunt Berdychowski), старшыня Праграмнай рады форуму, падкрэсліў, што Марк Бжэзінскі працягвае справу свайго бацькі Збігнева.

«Менавіта такія людзі, як Збігнеў Бжэзінскі, з аднаго боку, і мільёны палякаў, чэхаў, славакаў і вугорцаў, з другога, пераадолелі пост-ялцінскі падзел Еўропы. Сёння, праз 30 гадоў пасля здабыцця свабоды і незалежнасці, наша частка Еўропы зноў гарыць», адзначыў Бэрдыхоўскі.

Як дадаў ён, «Марк Бжэзінскі ў апошнія месяцы нястомна працаваў над уцягваннем амерыканцаў у гэтую частку еўропы». Дзякуючы яго дзейнасці, яго дзеянням палітыкі, прадстаўнікі СМІ і грамадзянскай супольнасці ў ЗША сёння перакананыя, што сэрца заходняга свету б’ецца ў гэтай частцы Еўропы, – ацаніў ён.

«Для мяне вялікі гонар далучыцца да такіх выключных дзеячаў, як прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валенса і Аляксандр Кваснеўскі, Вацлаў Гавел», — сказаў у сваю чаргу Марк Бжэзінскі.

На яго думку, «усіх папярэдніх лаўрэатаў аб’ядноўвае адна ўніверсальная рыса — прыхільнасць да дэмакратыі, уменне ствараць неабходныя інстытуты і агульнае бачанне развіцця сваёй радзімы».

Беларускае Радыё Рацыя