10-га верасня Падляшша запрашае на Дажынкі



Маршалак Падляшскага ваяводства запрашае ўсіх на ваяводскія Дажынкі, якія пройдуць 10-га верасня, у нядзелю, у Падляшскім музеі народнай культуры пад нацыянальным патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды.

Праграму свята прадставіла дырэктар музея Катажына Анціпюк:

– Гэта адкрытая падзея, для ўсіх. Да нас звярнуліся 21 таварыстваў сельскіх гаспадынь, 26 вытворцаў мясцовай прадукцыі, 15 устаноў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства, установы культуры, сельскагаспадарчыя ўстановы, а таксама гміны і паркі. Адбудзецца конкурс на самы прыгожы стэнд KGW, а таксама на самы прыгожы стэнд мясцовай прадукцыі. З боку Падляшскага музея народнай культуры да вашых паслуг музей пад адкрытым небам. Вы зможаце наведаць са мной гэтую прыгожую сядзібу з экскурсаводамі і хаткамі, якія знаходзяцца ў Падляшскім музеі народнай культуры

Свята ўраджаю пачнецца набажэнствам а 10-й у катэдры Св. Мікалая Цудатворца ў Беластоку. Аб 11-й у беластоцкай архікатэдры адбудзецца імша, пасля якой дэлегацыі з вянкамі ад ураджаю накіруюцца ў музей у Васількаў. Гасцей чакаюць пачастункі, адпачынак і вечаровы канцэрт.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя