14-га верасня адбудзецца рэліз праекту “Эмігранты”



Яго ўдзельнікамі сталі спявак Лявон Вольскі, гітарыст Павел Трыпуць, бас-гітарыст АлесьФранцішак Мышкевіч, саксафаніст Павел Аракелян, барабаншчык Павел Мамонаў, спявачка Кецеван Астрашвілі, Познаньскі Спеўны Сход і струнная смычковая група “Варшаўскі Вольны Аркестр”.

Павел Трыпуць

Пра працу над праектам распавядае Павел Трыпуць:

– Мне па-першае спадабаўся сам працэс, як мы запісвалі. Альбом будзе цалкам акустычным – гэта новы досвед для нас, для ўсёй каманды. Вельмі цікава аранжыроўкі, працэс запісу. Вельмі класныя тэксты, і ўвогуле тэматыка, раю ўсім паслухаць. Вельмі блізкі будзе беларусам, якія вымушана знаходзяцца не ў роднай краіне.

Пакуль жа частка ўдзельнікаў праекту “Эмігранты”, задзейнічаныя ў гурце “Volski”, выступіць у Мюнхене. У пятніцу, 8-га верасня, там адбудзецца фестываль “Minsk x Minga”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя