Польскі дэпутат выказаўся пра ўказ Лукашэнкі адносна выдачы пашпартоў



Дэпутат Сейму Польшчы і віцэ-старшыня камісіі замежных спраў Павел Коваль перакананы, што рашэнне Лукашэнкі аб забароне атрымання пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой – не перашкодзіць беларусам заставацца ў Польшчы.

Палітык пракаментаваў “Свабодзе” апошнія новаўвядзенні Лукашэнкі. “Гэта выключна тэхнічнае рашэнне. Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы. Усе, хто падтрымліваюць свабодную Беларусь, чакаюць канца рэжыму Лукашэнкі. А ён надыдзе…”, – адзначыў Коваль.

Са жніўня 2020-га колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць польскія дакументы, вырасла больш як утрая. Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы цяпер могуць знаходзіцца больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі.