Еўразвяз адрэагаваў на ўказ Лукашэнкі пра пашпарты



Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ Петэр Стана сказаў, што прыняты ў Беларусі ўказ №278 дэманструе, як «нелегітымны рэжым Аляксандра Лукашэнкі цалкам грэбуе фундаментальнымі правамі беларусаў».

Стана адзначыў 7 верасня на прэс-канфэрэнцыі ў Бруселі, што дакумент стаў «чарговым крокам у шэрагу дзеянняў нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларусаў, якія былі вымушаныя ўцякаць за мяжу ад рэпрэсій і пераследу». На думку прадстаўніка Еўразвязу, рэжым спрабуе прымусіць эмігрантаў вяртацца ў Беларусь, «дзе іх, праўдападобна, могуць чакаць рэпрэсіі». Аднак, паводле яго, Еўразвяз, для таго, каб прымаць далейшыя рашэнні, павінен яшчэ зразумець, якія практычныя наступствы можа прынесці гэты дакумент для грамадзян Беларусі, што знаходзяцца на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу.

Беларускае Радыё Рацыя