У Лідзе прайшоў „хапун” на прадпрыемствах



Шэраг затрыманняў адбыўся на прадпрыемствах Ліды. Пад „хапун” трапілі „Лакафарба” і „Лідахлебапрадукт”, піша @lida_grab_court.

Затрыманых вінавацілі ў „падпісках” і „распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. На „Лакафарбе” 6 верасня былі затрыманыя шэсць чалавек. Сёння іх выпусцілі, аштрафаваўшы кожнага на 370 рублёў (10 базавых велічыняў).

Яшчэ каля 30 рабочых засталіся пад пытаннем.