Чацвёра байцоў-каліноўцаў атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды



Тэлеграм-канал Палка Каліноўскага паведамляе, што ў Дзень вайсковай разведкі Украіны чацвёра байцоў палка атрымалі ордэны “За мужнасць” 3-й ступені з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

“Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі! Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць. Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!” — адзначыў прэзідэнт Украіны.