Беларусы пацярпелі першую паразу ў кваліфікацыі моладзевага ЧЕ па футболе



Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) пацярпелі першую паразу ў адборавым турніры чэмпіянату Еўропы 2025 года. У армянскім Армавіры беларусы саступілі камандзе Фарэрскіх выспаў з лікам 2:3. Усе папярэднія гульні гэтага адборавага цыкла беларускія футбалісты завяршылі ўнічыю: з Андорай – 0:0 і 1:1 і Грэцыяй – 1:1. Свой наступны паядынак у кваліфікацыйнай групе G падначаленыя Сяргея Ясінскага таксама правядуць у Армавіры супраць аднагодкаў з Партугаліі, якія прымуць на сваім полі андорцаў.

Дубль Левандоўскі дапамог зборнай Польшчы абыграць Фарэрскія выспы ў кваліфікацыі ЧЕ-2024

У Варшаве завяршыўся матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2024 года па футболе. Зборная Польшчы прымала Фарэрскія выспы і перамагла 2:0. У складзе зборнай Польшчы дубль аформіў Роберт Левандоўскі. На 73-й хвіліне нападнiк рэалізаваў пенальці, а на 83-й вызначыўся з гульні. У паралельным матчы Чэхія згуляла ўнічыю з Албаніяй 1:1. На гол Вацлава Чорны албанцы адказалі дакладным ударам Недзіма Байрамі. Чэхія з 8 баламі лідыруе ў групе Е. Албанія з 7 баламі ідзе другой, а палякі, набраўшы 6 балаў, узняліся на 3-е месца. Фарэрскія выспы з 1 балам замыкаюць турнірную табліцу.

Арцём Шатэрнік стаў першым гульцом 2008 года нараджэння, які зарабіў выніковы бал у вышэйшай лізе

Нападнік Беларусі U-17 Арцём Шатэрнік (2008 г.н.) стаў першым гульцом у сваім ўзросце, якому ўдалося набраць выніковы бал у паядынку вышэйшай лігі. Адбылося гэта ў матчы супраць „Белсталі”. Матч завяршыўся з лікам 1:3. Шатэрнік асіставаў Андрэю Сіманаву на 59-й хвіліне, калі лік стаў 1:3. Для нападніка гэты матч стаў дэбютным у вышэйшай лізе. Ён выхаванец менскага „Дынама-Джуніверс”. Арцём Шатэрнік гуляў за Беларусь U-17 таксама ў розыгрышы Кубка Цыплакова, дзе ў 2 паядынках вызначыўся 2 (1+1) баламі, — перадае hockey.by.

Зборныя Латвіі і Літвы паспрачаюцца за пятае месца на Чэмпiянаце свету па баскетболе

У чацвер латвійцы адолелі італьянцаў 87:82, а літоўцы — славенцаў 100:84. Каманды Латвіі і Літвы пазмагаюцца ў матчы за пятае месца, зборныя Італіі і Славеніі паспрачаюцца за сёмае.

Беларускае Радыё Рацыя