ІІІ Ліцэй запрашае ліцэістаў на пазашкольныя заняткі беларускай мовы
Аб’яднанне АБ-БА на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, запрашае ліцэістаў Беластоку да наведвання пазашкольных заняткаў беларускай мовы. Гавора настаўніца беларускай мовы непублічнай пачатковай школы св. Кірыла і Мяфодзія ды ІІІ-га Агульнадаступнага ліцэя ў Беластоку Іаана Марко:
— У трэцім агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку праходзяць заняткі беларускай мовы для ліцэістаў не толькі з гэтага ліцэя, а ўвогуле для ўсіх ліцэістаў Беластоку. Кожны можа прыйсці ў трэці ліцэй, дзе можа далей вучыцца беларускай мове. Найважнейшае для мяне тое, каб захаваць гэтую тоеснасць, каб дзеці ведалі, хто яны, якія ў іх традыцыі, якія звычаі, ведалі пра сваю беларускасць.
Заняткі праходзяць на базе ІІІ-га Агульнадаступнага ліцэя горада кожны аўторак а 15:30. Ліцэісты, ахвочыя наведваць заняткі беларускай мовы, мусяць мець грамадзянства Рэспублікі Польшча. Заяўкі падаюцца ў Сакратарыят ІІІ-га Агульнадаступнага ліцэя.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя