Названы новы кіраўнік „Паспалітага рушэння“



Новым прадстаўніком і кіраўніком грамадзянскага штабу «Паспалітага рушэння» прызначаны Сяржук Бяспалаў. Ён змяніў на гэтай пасадзе Сержука Кедышку. Бяспалаў распавёў што ў арганізацыі адбыліся рэформы. Частка ўдзельнікаў была нязгодная з імі, таму пакінула арганізацыю.

Разам з тым ён паведаміў, што бліжэйшым часам да арганізацыі далучацца тры новыя харугвы. Таксама Бяспалаў заявіў, што ў «Паспалітым рушэнні» нарэшце сфармаваныя разведка і контрразведка. Нагадаю, што «Паспалітае рушэнне» было створана ў верасні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валера Сахашчыка. Рэжым Лукашэнкі прызнаў «Рушэнне» экстрэмісцкім фармаваннем. У ініцыятыве восем харугваў (Варшаўская, Гданьская, Уроцлаўская, Беластоцкая, Лодзкая, Познанская, Віленская і Ковенская) агульнай колькасцю больш за 150 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя