Анонс перадачы “Мы бачым”: Аляксандр Чарнуха



Пісьменнік Аляксандр Чарнуха і перакладчык Алесь Плотка працягваюць тур, прымеркаваны да выхаду рамана “Свінні” на беларускай мове. Нагадаем, кніга прысвечаная падзеям 2020-га.

Пра тое, як праходзяць прэзентацыі, нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай распавёў Аляксандр Чарнуха:

Як зазначыў Аляксандр, раман “Свінні” працягваюць замаўляць у розных кутках свету, сярод экзатычных кропак – Ірак, Бразілія, Паўднёвая Карэя і Новая Зеландыя.

Пра свой погляд на сучасную беларускую літаратуру, пра стварэнне “Свінняў” і перспектыву рамана Аляксандр распавядзе ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу,  8-га верасня. Пачатак перадачы – у 20:30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя