Акцыя да Дня беларускай вайсковай славы ў Беластоку (абноўлена)
У Скверы Вольнай Беларусі, пад сценамі Консульства Беларусі ў Беластоку прайшоў мітынг у гонар Дня беларускай вайсковай славы.
* * *
Працуе вольны мікрафон. Паміж прамовамі ля мікрафона гучаць беларускія патрыятычныя песні. Важна, што дыяспара размясціла фотаздымкі загінулых беларусаў падчас пратэстаў і падчас абароны Украіны ад Расеі. Перамога ўсё ж набліжаецца, з кожным днём і кожнай акцыяй!
На мітынг агулам сабралася каля паўсотні чалавек.
„У Беларусі пэўна няма такіх месцаў, дзе б беларусы гістарычна не змагаліся за сваю зямлю”, – сказала падчас выступу Вольга Верамеенка.
Слова ўзяў Сяргей Верамеенка, які распавёў, як Дзень беларускай вайсковай славы святкаваўся ў Беларусі. Многія ўдзельнікі мітынгу таксама з жалем успамінаюць гістарычныя рэканструкцыі ў Беларусі пад Воршай. Такія святы – сапраўдныя святы мужчын – абаронцаў сваёй зямлі.
Слова ўзяў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:
„Толькі палітычнае думанне дае незалежнасць народу. На гістарычнай карціне бітвы пад Воршай лунаюць менавіта бел-чырвона-белыя сцягі. Гэта трэба памятаць. Як і тое, што на пачатку 1990-х жаўнеры Беларусі складалі прысягі незалежнай Беларусі. І гэта гістарычны абавязак, які мусіць быць захаваны, нават цаной жыццяў зараз. Калі рабіць хоць штосьці для Беларусі, то значыцца кожны становіцца жаўнерам ВКЛ, БНР, Вольнай Беларусі.”
Менш сварак і звадаў сярод беларусаў. І дапамагайце вайсковым фармаванням беларусаў, якія змагаюцца і тым, хто дапамагае добраахвотнікам.
Гучыць гісторыя Аршанскай бітвы, важнасць супольнага змагання за свабоду тады і зараз. Выступае камандзір Беластоцкай харугвы Паспалітага Рушання, які адзначыў гістарычны шанец для беларусаў атрымаць незалежную Беларусь.
У Скверы Вольнай Беларусі, пад сценамі Консульства Беларусі ў Беластоку распачаўся мітынг у гонар Дня беларускай вайсковай славы.
Яўген Вапа, а таксама ўдзельнікі выказалі свае меркаванні з нагоды дня вайсковай славы:
– Бітва пад Воршай вельмі важная, бо паказвае нам, як важна мець сваю незалежную дзяржаву. Гэта самыя простыя рэчы, а такія рэчы – самыя цяжкія.
– Без Украіны нам не перамагчы.
– Ганарымся нашымі воінамі, якія сёння змагаюцца ва Украіне, а таксама ганарымся беларусамі, якія 500 год таму разбілі войска Масковіі
Беларуская дыяспара сабралася на свята, якое адзначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 года. Бітва пад Воршай была найбуйнейшай бітвай вайны 1512–1522 гадоў паміж Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім і адбылася на рацэ Крапіўне, за 5 км ад Воршы.
Да мітынгу далучылася Беластоцкая харугва Паспалітага Рушання.
Консульства Беларусі ў Беластоку таксама „падрыхтавалася” да свята. Будынак стаіць у рамонтных рэштаваннях. Стыхійная паркоўка побач -перакрытая будаўнічым плотам, што не перашкодзіла ўдзельнікам мітынгу прыбыць у патрэбнае месца і патрэбны час.
* * *
Беларускае Радыё Рацыя