З архіва Музея Памяці Сібіры: Фелікс Дзяржынскі і палац Браніцкіх
Музей Памяці Сібіры ў Беластоку крапатліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір. Сярод выяваў у музейнай калекцыі налічваюцца і выявы Фелікса Дзяржынскага, чый дзень народзінаў 11-га верасня дагэтуль ушаноўвае КДБ у Беларусі і Расеі.
Кажа кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:
– Постаць Фелікса Дзяржынскага, выявы якога маюцца ў архіве Музея памяці Сібіры, з’яўляецца адназначна адмоўнай фігурай у польскай гісторыі. Галоўным чынам, з-за ягонай ролі ў бальшавіцкай рэвалюцыі, у бальшавіцкай, а пазней савецкай дзяржаве. Стварыў яе рэпрэсійны орган – ВЧК, ці Усерасейскую надзвычайную камісію па барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам. Спадкаемцам ВЧК сталася НКВД (НКУС). У 1920 годзе бальшавікі спрабавалі экспартаваць рэвалюцыю ў Польшчу. Пракламацыю пра гэта Дзяржынскі абвесціў у палацы Браніцкіх у Беластоку.
У выніку, у многіх турыстычных даведніках па Беластоку дагэтуль пішуць, што комплекс і сам будынак палацу Браніцкіх быў захаваны ў пасляваенныя час ХХ стагоддзя ад разбурэння ўладамі, дзякуючы гістарычнай прамове ў яго сценах менавіта Фелікса Дзяржынскага.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя