Калектыў «Падляшскі вянок» вярнуўся з конкурсу ў Грузіі



Удзельнік танцавальнага калектыву «Падляшскі вянок» Мікалай Здрайкоўскі падзяліўся сваімі ўражаннямі ад конкурсу, які адбыўся ў Грузіі.

Удзел у ім калектыў узяў гэтым летам, атрымаўшы высокія ўзнагароды. Таксама «Падляшскі вянок» завітаў на фестываль у Чэхію, падчас якога дзейнасць удзельнікаў таксама была высока адзначана.

– Нягледзячы таксама на гэтую стому, мы маглі танчыць яшчэ і яшчэ, мацней і лепш. Таксама, як заўважыла Аксана, некаторыя вярнуліся з Грузіі іншымі людзьмі, так што гэты выезд вельмі дапамог нам як калектыву. Дзякуючы танцам я менш стрэсую і лепш сябе адчуваю.

Калектыў пад кіраўніцтвам педагога-харэографа Аксаны Прус сёлета распачне свой дзявяты танцавальны год. У гэтым годзе у склад «Падляшскага вянка» уваходзіць больш за 50 дзяцей і падлеткаў.

Беларускае Радыё Рацыя