Веся Міруць з Бандароў – гераіня чарговай перадачы «З Падляшша родам»



Веся Міруць вярнулася на сваю маленькую Радзіму з цудоўнай сонечнай Італіі, дзе жыла 30 гадоў.

Цяпер яна займаецца бацькамі, бо лічыць гэта сваім маральным абавязкам. І робіць гэта з сэрцам і радасцю. Тут, на роднай зямлі, адчуваецца сувязь пакаленняў, кажа яна, і такі спакой душы, які знаходзіш толькі ў роднай хаце.

Знаёмімся з Весяй Міруць родам з Бандароў ля Семяноўскага вадасховішча.

Больш пра Весю Міруць, якая актыўна ўдзельнічае ў коле вясковых гаспадыняў у Бандарах, слухайце бліжэйшую нядзелю 10 верасня ў 12:05 у 20:05. Паўтор перадачы ў суботу 16 верасня ў 17:05.

Беларускае Радыё Рацыя