У Беларусі з’явілася „Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці”
Па задумцы ўладаў ААТ „Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці” павінна быць інстытутам, які падтрымлівае знешнеэканамічную дзейнасць беларускіх юрыдычных асоб і ІП за мяжой. Пастанову аб стварэнні агенцтва падпісаў Саўмін. У дакуменце гаворыцца, што сярод іншага агенцтва будзе „садзейнічання развіццю экспарту і імпарту тавараў”. Сярод правоў кампаніі — запытваць у дзяржорганаў і іншых арганізацый інфармацыю аб заключаных дагаворах, а таксама „атрымліваць міжнародную тэхнічную дапамогу, у тым ліку прадастаўляемую шляхам перадачы вопыту і тэхналогій, грашовых сродкаў”.
Разам з „Банкам развіцця” агенцтва зможа рыхтаваць праекты прававых актаў. Пастанова распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня 2023 года.
У Беларусі ўжо ёсць досвед стварэння спецыяльных структур і агенцтваў, якія павінны дапамагаць эканоміцы. Напрыклад, „Агенцтва па кіраванні актывамі” павінна было дапамагчы праблемным прадпрыемствам.