В Вільні адкрылася выстава ўдзельнікаў мастацага пленэру „Вулачкамі 700-гадовай Вільні”



Вільня сёлета адзначае сваё 700-годдзе. З гэтай нагоды ў жніўні сюды прыехалі беларускія мастакі, каб маляваць гэты цудоўны горад.

Сярод мастакоў быў і вядомы жывапісец, які зараз жыве ў Польшчы, Эдуард Галустаў.

Хачу сказаць шчыра, для мяне гэта фантастычны горад. Гэта горад майго юнацтва, у якім я вельмі часта быў, дзякуючы таму, што цягнік Віцебск – Вільня хадзіў кожны дзень. Гэта было як бы акенца ў Еўропу. І 30 гадоў я ў Вільні не быў. Для мяне вельмі прыемна пахадзіць па тых сцежках, па якіх хадзіў у 80-ыя гады, у 90-ыя гады. І таму ўражанняў вялікая колькасць. І, здаецца, тут можна некалькі гадоў сядзець і саму Вільню маляваць.

Учора, 8 верасня, у мэрыі Віленскага раёна адбылося адкрыццё выставы прац мастакоў, якія прынялі ўдзел у мастацкім пленэры „Вулачкамі 700-гадовай Вільні”. Арганізатарам пленэру выступіла Таварыства беларускай культуры ў Літве. У пленэры таксама ўдзельнічалі мастакі з Польшчы і Латвіі.

Беларускае Радыё Рацыя