Польшча зноў абвінаваціла беларускія службы ў дапамозе мігрантам
15 гадоў таму
За мінулыя суткі 66 замежнікаў спрабавалі незаконна патрапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх – грамадзяне Эфіопіі, Сірыі і Ірана, двое з якіх вярнуліся на беларускую тэрыторыю пры выглядзе польскіх патрулёў.
«Іншаземцы праніклі ў памежную зону з дапамогай беларускіх службаў», – заяўляюць у Памежнай службе Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 115 чалавек, на літоўска-беларускай незаконных перасячэнняў не зафіксавана.