“Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы па-беларуску



У выдавецтве «Папуры» выйшла дзіцячая кніга польскага аўтара Яна Бжэхвы “Акадэмія доктара Клякса” – твор, што рэгулярна перавыдаецца з 1946 г. надзвычай папулярны на радзіме і даўно стаў “класікай” дзіцячай літаратуры.

На беларускую мову яго пераклала Алена Пятровіч, а мастачкай і дызайнеркай кнігі стала Лізавета Лянкевіч.