Раман Корбут: Ваявалі разам з палякамі і ВКЛ супраць маскалёў



Украінскае аб’яднанне “Еўрамайдан-Варшава” далучылася да святкавання Дня вайсковай славы ў сталіцы Польшчы. “Мы з задавальннем падтрымалі прапанову, якую атрымалі ад арганізацыі “Рух”.

Раман Корбут

Пра сваё стаўленне да імпрэзы, а таксама міжнародную супрацу распавядае сукіраўнік аб’яднання “Еўрамайдан-Варшава” Раман Корбут:

— Мы атрымалі запрашэнне ад беларусаў. Я думаю, што адэкватныя ўкраінцы, адэкватныя палякі, яны добра разумеюць, што з беларусамі, што змагаюцца за сваю свабоду, мы заўжды радыя супрацаваць, арганізоўваць супольныя дзеі, пагатоў тыя, што нас задзіночваюць.

РР: Як ва Украіне звычайна святкуюць Дзень вайсковай славы?

— У нас ёсць адмысловы дзень — Дзень вайсковых. І ён не выпадае на гэты дзень. І ў гісторыі Украіны, як я помню, са сваёй школы, гэта не ўважалася нейкім вельмі супольным святам. Гаварылі пра тое, што ваявалі разам з палякамі і ВКЛ супраць маскалёў.

Нагадаем, акрамя ўкраінскіх і беларускіх аб’яданняў, да свята ў Варшаве спрычынілася і польская фундацыя “Młode Kresy”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя