Людзі ў форме і масках закідалі польскіх памежнікаў камянямі з Беларусі
15 гадоў таму
9 верасня каля 21:00 група з 7 чалавек у форме ахоўнага колеру, хаваючы твары пад маскамі, закідала польскіх памежнікаў камянямі з тэрыторыі Беларусі.
У тых, хто атакаваў польскі патруль, былі рагаткі і ліхтарыкі, якімі яны спрабавалі сляпіць палякаў. Памежная служба Польшчы паведамляе, што ніхто не пацярпеў.
Мігранты ўчора спрабавалі патрапіць у Польшчу, у асноўным, па рэках. Чатыры чалавекі (грамадзяне Бурундзі і Конга) незаконна перайшлі раку Валкушанка. Яшчэ 9 чалавек — з Сірыі — пераправіліся праз раку Падцаркоўка.
Усяго беларуска-польскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі перайсці 15 іншаземцаў.