Новыя дамоўленасці кантактнай групы па Украіне



Наступная сустрэча рабочай падгрупы па бяспецы пройдзе ў Данбасе. Удзельнікі перамоў па Украіне дамовіліся ў Менску пра запуск чатырох рабочых падгруп у межах кантактнай групы.  Перамовы доўжыліся больш за чатыры гадзіны. Стварэнне рабочых падгруп прадугледжана менскімі пагадненнямі ад 12 лютага. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі АБСЕ, Украіны і Расеі, а таксама самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народнай рэспублік. Кажа прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін:

 Пачаўся дыялог непасрэдна паміж Украінай і прадстаўнікамі Данецка і Луганска. Гэта вельмі важна. Спадзяемся, што ў такім ключы ўсё і будзе працягнута, што рашэнні ў падгрупах будуць прымацца толькі на кансэнсуснай аснове. На гэта ўскладаем вялікія надзеі. Паводле аднаго з пунктаў, павінны прайсці выбары ў мясцовае самакіраванне.  

Прастаўнік прэзідэнта Украіны Леанід Кучма адзначыў, што разглядаецца пытанне адводу гармат, танкаў і мінамётаў, падрыхтаваныя адпаведныя дакументы. Наступная сустрэча падгрупы ў пытаннях бяспекі  пройдзе на Данбасе, на адным з бакоў у зоне канфлікту.

Паводле БелаПАН