Арына Сабаленка стала першай ракеткай планеты
Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Нягледзячы на паразу ў фінальным паядынку US Open, Сабаленка абыйшла польскую тэнісістку Ігу Свёнтэк, якая ў Нью-Ёрку не змагла абараніць свой тытул. Новаспечаная пераможца амерыканскага чэмпіянату Коры Гаўф паднялася на трэцяе месца.
-
Фота: © Чемпионат.com
Арына Сабаленка стала другой прадстаўніцай Беларусі, якой удалося заняць першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Раней такога поспеху дамаглася Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 23-е месца ў рэйтынгу WTA. Беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 102-й пазіцыі. Мужчынскі рэйтынг зноў узначаліў сербскі тэнісіст Новак Джокавіч, які ў фінале US Open перамог расейца Данііла Мядзведзева. Для 36-гадовага серба гэта 24-ы чэмпіёнскі тытул на турнірах серыі „Вялікага шлема”. Лепшы з беларусаў Ілля Івашка займае 153-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.
Абаронца зборнай Ізраілю Голдберг не згуляе супраць Беларусі
Абаронца зборнай Ізраілю Шон Голдберг не згуляе ў матчы супраць зборнай Беларусі. 28-гадовы футбаліст быў вымушана заменены ў выязным матчы з Румыніяй 9 верасня. МРТ выявіла ў яго разрыў мышцы першай ступені. Голдберг гуляе за зборную Ізраілю з сакавіка мінулага года. На яго рахунку адна галявая перадача ў 11 матчах. У першай гульні са зборнай Беларусі ён адыграў 90 хвілін.
Абаронца «Металурга» Старкоў прапусціць не менш за месяц з-за траўмы
Абаронца «Металурга» Ягор Старкоў прапусціць не менш за месяц праз траўму. «Лячэнне зойме не менш за месяц, а далей спецыялісты зробяць усё магчымае, каб Ягор хутчэй вярнуўся ў склад», – гаворыцца ў заяве прэс-службы клуба. Старкоў траўмаваўся ў выніку фолу з боку форварда «Гомеля» Уладзіслава Нікуліна, які за гэты фол атрымаў штраф «5+20».
Сербы выйшлі ў чвэрцьфінал
На стадыі 1/8 фіналу мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе зборная Сербіі адолела каманду Чэхіі – 3:0. У чвэрцьфінале сербы будуць змагацца з пераможцам пары Польшча — Бельгія.
Дырэктар „Мінска” расказаў, чаму клуб адмовіўся ад назвы „Цмокі”
Клуб змяніў назву перад стартам мінулага сезона. Мы зразумелі нарэшце, што асацыяцыя з Беларуссю, самая вядомая на сёння, – гэта наша сталіца, – распавёў Юры Шакола тэлеканалу СТБ. У мінулым сезоне „Мінск” заняў апошняе месца ў Лізе ВТБ, здабыўшы тры перамогі ў 32 матчах.
Беларускае Радыё Рацыя
